• Украіна спачуывае й гатовая дапамагчы
  • 30.05.2011

Прэм’ер-міністр Украіны Мікалай Азараў не бачыць падстаў для пераходу на разлікі па бартэры з боку Беларусі. Пра гэта ён завіў журналістам 30 траўня ў Кіеве.

„У галіне выкананьня сваіх зьнешніх абавязацельстваў пакуль Беларусь паводзіць сябе даволі акуратна, усе пастаўкі й зьнешнеэканамічныя сувязі аплачваюцца, кантракты аплачваюцца”,- адзначыў прэм’ер Украіны.

Пры гэтым Азараў дадаў, што Украіна, безумоўна, спачувае „нашай брацкай Беларусі”. „Калі ад нас нейкая дапамога будзе неабходная, мы, безумоўна, будзем аказваць такую дапамогу”, — падкрэсліў кіраўнік украінскага ўрада.

У некаторых украінскіх СМІ з’явілася інфармацыя, што Беларусь жадае перайсьці на бартэрныя разьлікі з Украінай у сувязі зь цяжкім фінансавым становішчам у краіне.

РІА Новости/аз