У Расейскім цэнтры навукі й культуры ў Варшаве адбылася выстава „Народны іканапіс Гомельшчыны”. Жадаючыя мелі ўнікальную магчымасьць аглядаць экспанаты з фондаў Музэя дзяржаўнай гісторыка-культурнай установы „Гомельскі палацава-паркавы ансамбаль”.
Прадстаўленыя на выставе іконы зьяўляюцца творчасьцю вясковых мастакоў з канца XVIII аж да XX стагодзьдзя. Іконы, пісаныя алеем на дошках, адлюстроўваюць жыцьцё продкаў, паколькі твар сьвятога нярэдка прыгадваў чалавека, які пражываў побач з мастаком.
Сёньня гэтыя экпанаты ўваходзяць у Музэйны фонд Рэспублікі Беларусь. Выстава падрыхтаваная ў супрацы з Амбасадай Беларусі ў Варшаве. Прапануем вашай увазе рэпартаж з адкрыцьця выставы, на якой пабывалі Паўліна Кэмпіньска й Марта Фрэнховіч.
( слухайце рэпартаж)