• Сяргей Лаўроў на паседжаньні АДКБ у Менску
  • 31.05.2011

Кіраўнік МЗС Расеі Сяргей Лаўроў удзельнічае ў паседжаньні міністраў замежных справаў Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бясьпецы (АДКБ), якое праходзіць у Менску.

Міністры абмяркоўваюць плян кансультацый прадстаўнікоў дзяржаў - чальцоў АДКБ па пытаньнях зьнешняй палітыкі, бясьпекі й абароны на другое паўгодзьдзе 2011 году -  першае паўгодзьдзе 2012 году.

Пасьля заканчэньня паседжаньня міністры разам зь генэральным сакратаром АДКБ Мікалаем Бардзюжам сустрэнуцца з А. Лукашэнкам.

svaboda.org/аз