Бактэрыі ў кішках: маленькія, а настолькі важныя

Пра тое, што ў нашых арганізмах жывуць мільярды бактэрыяў, навукоўцы ведалі даўно.

Аднак апошнія дасьледаваньні чалавечага мікрабіёма (так называецца бактэрыйная флёра чалавека) сьведчаць пра тое, што маленькія жыхары нашага цела, скажам так, маюць намнога большыя кампэтэнцыі: уплываюць на працу ўсіх нашых ворганаў, нашыя паводзіны ды нават зьнешні выгляд.

Самае цікавае, што кожны чалавек мае ўласны комплекс бактэрыяў, якія адказваюць пра мэтабалізм арганізму й схільнасьць да хваробаў. Аказваецца таксама, што род бактэрыяў залежыць ня толькі ад дыеты чалавека, але перш за ўсё ад яго генаў. У чалавечых кішках разьвіваюцца падобныя віды бактэрыяў, але ў розных прапорцыях. У залежнасьці ад таго, які від дамінуе, навукоўцы падзяляюць людзей на тры тыпы.

Гэта бактэрыі, якіх у нашым арганізьме найбольш, аказваюць уплыў на мэтабалізм, усваеньне важных вітамінаў ды імунітэт. Гэта дзякуючы таму, паводле бэльгійскіх навукоўцаў, што людзі інакш рэагуюць на лякарствы ці такія ж самыя прадукты харчаваньня.

Пакуль аднак навукоўцы не даведаліся, чаму ў нашых кішках выдатна разьвіваецца менавіта дадзены від бактэрыяў. Тым ня менш, яны спадзяюцца, што чалавечы энтэратып (адзін з трох саставаў бактэрыяў) можна будзе ў будучыні мадыфікаваць з мэтай лячэньня розных хваробаў, у тым ліку лішняй вагі.

Бактэрыі ўплываюць таксама на нашыя эмоцыі, паколькі між стрававальнай сыстэмай ды мозгам адбываецца інтэнсыўная камунікацыя, дэстабілізацыя якой можа давесьці да пашкоджаньня працы мозгу. Часовыя ўскладненьні ў дзейнасьці бактэрыяльнай флёры ў нашых кішках могуць прывесьці нават да дэпрэсіі.

Нагадаем, у агранізьме кожнага з нас жыве каля 1,5 кіляграма бактэрыяў.


Нестабільныя красоўкі прымушаюць мышцы да працы

Хаця сваім зьнешнім выглядам яны нагадваюць нармальны спартыўны абутак, аднак функцыю выконваюць абсалютна выключную.

У сваёй летняй калекцыі канцэрн „Reebok” запрэзэнтаваў красоўкі EasyTone, якія ўплываюць да ўзмацненьня мышцаў ног і ягадзіц.

У падэшве боты маюць дзьве падушкі. Падчас ходу паветра перамяшчаецца з падушкі пад пятай у падушку пад ступнёй. Гэта прычыняецца да таго, што чалавек адчуве сябе ў іх нестабільна, таму й напружвае машцы ног і ягадзіц, каб карэціраваць згаданы рух.

2010 найбольш гарачым годам

2010 год быў найбольш сьпякотным годам у гісторыі сусьветнага дасьледаваньня за тэмпэратурай – гэта пэрыяд 160 гадоў, пацьвердзіла Сусьветная мэтэаралягічная арганізацыя. У сьпісе найбольш гарачых гадоў 2010 год можна параўнаць з 1998 і 2005 гадамі.

Летась было ў сярэднім на 1,5 градуса цяплей, чым складала сярэдняя тэмпэратура ў пэрыяд з 1961 да 1990 году. Асабліва цёпла было ў Афрыцы, паўднёвай і заходняй Азіі ды на палярных землях Паўночнай Амэрыкі ды Грэнляндыі.

Адначасова паверхня ледавікоў Арктыкі ўпала да найніжэйшага ўзроўню ў гісторыі спадарожнікавых дасьледаваньняў, паведамляюць Амэрыканскае касмічнае агенцтва ды інстытуты ў Вялікабрытаніі й ЗША.

Паводле некаторых зьвестак, менавіта 2010 год быў найцяплейшым. Экспэрты зьвяртаюць увагу, што дзесяць найцяплейшых гадоў у гісторыі дасьледаваньняў назіраліся пасьля 1998 году.

Сярод экстрэмальных леташніх зьяваў навукоўцы называюць засуху ў Амазоніі, сьпёку ў Расеі й зьнішчальныя паводкі ў Пакістане.


Канец актыўнасьці ісляндзкага вулкана

Ісляндзкі вулкан Грымсвотн, якога вывяржэньне на мінулым тыдні ўскладніла працу авіялініяў на паўночы Эўропы, перастаў быць актыўны.

Мэтэаралягічны інстытут Ісляндыі паведаміў, што ўжо цягам некалькіх дзён адсутнічае якая-колечы актыўнасьць вулкана, а гэта азначае заканчэньне вывяржэньня.

Нагадваем, ісляндзкі вулкан пачаў выкідваць хмары попелу 21 траўня. Яго клубы сягнулі ўвышыню 20 кілямэтраў.

З-за гэтага прыйшлося перенесьці альбо адкласьці сотні авіярэйсаў у Вялікабрытаніі, Нямеччыне й некаторых рэгіёнах Скандынавіі.

Тым ня менш, памер ускладненьняў быў намнога меншы, чым летась, калі ў выніку вывяржэньня іншага ісляндзкага вулкана авіякампаніі адклалі каля 100 тысячаў рэйсаў, а мільёны пасажыраў начавалі суткамі ў аэрапортах.

Падрыхтавала Анна Задрожна

Здымкі: pl.wikipedia.org