• Амбасада Бразыліі адкрываецца ў Менску
  • 02.06.2011

Часовым павераным у справах Бразыліі ў Беларусі ад 1 чэрвеня прызначаны Жазэ Эдуарда Жыраўду, вядзецца падрыхтоўка да адкрыцьця ў Менску амбасады гэтай краіны ў Беларусі.

"У ходзе візыту Жыраўду ў Менск адбыліся перамовы ў МЗС Беларусі, падчас якіх абмеркаваныя мерапрыемствы, зьвязаныя з маючым адбыцца адкрыцьцём амбасады Бразыліі", — паведамілі Інтэрфаксу ў прэсавай службе МЗС Беларусі.

Па выніках 2010 году таваразварот паміж Бразыліяй і Беларусьсю склаў 862,6 мільёна даляраў ЗША

svaboda.org/аз