• Беларусы ў Летуве «мятуць» ўсё
  • 02.06.2011

Плынь беларусаў, якія перасякаюць мяжу зь Летувой, павялічваецца, павадамляе Служба аховы летувіскай мяжы.

Паводле дадзеных летувіскага МЗС, консульскія ўстановы краіны ў Беларусі выдаюць штодзённа больш за 800 візаў жыхарам Беларусі.

Летувіскія прадпрымальнікі паціраюць рукі: беларусы сталі дарагімі й жаданнымі кліентамі ў Вільні, Коўне, Уцяне, Марыямпалі ды іншых гарадох. Ахопленыя валютным крызысам беларусы, пераважна жыхары Менска, Горадні, Ліды, Баранавічаў і Бабруйска, набываюць у Летуве практычна ўсё, што трапляе на вочы, каб нейкім чынам выкарыстаць свае зьберажэньні. Перавагу эканамічныя турысты аддаюць аўто, бытавой тэхніцы, вопратцы й абуту сусьветна вядомых брэндаў, а таксама летувіскім прадуктам харчаваньня, якія адрозьніваюцца ад беларускіх больш высокай якасьцю.


кр/charter 97.org