• Мінпрыроды нагадвае пра недапушчальнасць распальваньня вогнішчаў у лясах
  • 02.06.2011

З наступленьнем гарачыні Мінпрыроды нагадвае пра недапушчальнасць распальваньня вогнішчаў у лясах па-за адмыслова абсталяванымі месцамі. Пра гэта паведаміла намесьнік начальніка ўпраўленьня біялягічнай і ляндшафтнай разнастайнасьці Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя Натальля Жаркіна. Яна нагадала пра недапушчальнасьць выпальвання травы на дачных участках і ў сельскай мясцовасьці. Каля 70% лясных пажараў узьнікаюць па прычыне сельскагаспадарчых выпальваньняў, часткова — ад незаконнага абыходжаньня з агнём.

Паводле слоў спэцыяліста, за мінулы год у Беларусі адбылося 495 лясных пажараў, у якіх выгарэла 329,83 га лясных угодзьдзяў.

Нагадаем, Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэньнях прадугледжвае штраф за распальваньне вогнішчаў у забароненых месцах да 12 базавых велічынь (420 тыс. рублёў). Існуе штраф за незаконнае выпальваньне сухой расьліннасьці, траваў на корані, а таксама ржышча й пажніўных рэшткаў на палях. Акрамя таго, у адпаведнасьці зь беларускім заканадаўствам за падобныя парушэньні прадугледжана крымінальнай адказнасць.

 
кр/БелаПАН