• Лукашэнка занепакоены фактамі безпадстаўнага асуджэньня людзей
  • 03.06.2011

Аляксандар Лукашэнка занепакоены безпадстаўным асуджэньнем людзей у беларускіх судах. На нарадзе па пытаньнях ўдасканаленьня дзейнасьці судоў ён зазначыў, што за апошні час істотна павялічылася колькасьць скаргаў па пытаньнях судоў.

А. Лукашэнка: Гэта самае страшнае, што можа быць у вашай працы. І адказнасьць за гэта будзе адпаведная.

Лукашэнка загадаў ліквідаваць факты безпадстаўнага прыцягненьня грамадзян да крымінальнай і адміністратыўнай адказнасьці.

У той жа час ён станоўча ацаніў судовыя працэсы над удзельнікамі й арганізатарамі так званых масавых беспарадкаў. “Нягледзячы на аказваемы каласальны ціск звонку, судзьдзямі былі кваліфікавана й пісьменна, у поўнай адпаведнасьці з законам праведзеныя працэсы над арганізатарамі масавых беспарадкаў і пагромшчыкамі Дома ўрада. Вінаватыя панесьлі заслужанае пакараньне”, - лічыць Лукашэнка .

дг