Кіраўнік віцебскага аддзяленьня неафіцыйнага Саюза палякаў Беларусі Ўладзіслаў Токараў уцёк зь Беларусі. Адзін зь лідараў польскай меншасьці баяўся, што неўзабаве яго могуць арыштаваць.
У мінулую суботу, 28 траўня, у доме актывіста СПБ быў праведзены ператрус. Яго самога затрымалі на вуліцы й дапыталі ў дэпартамэнце фінансавых рассьледаваньняў Камітэта дзяржкантролю.
Пры ператрусе з кватэры канфіскавалі дакумэнты, якія тычацца працы непрызнанага ўладамі СПБ. Токараў нібыта падазраецца ў зьдзяйсьненьні фінансавых злачынстваў і махлярстве.
Дзяяч СПБ з Горадні Ігар Банцар лічыць, што падазрэньні ў злачынствах эканамічнага характару надуманыя, а Токарава могуць перасьледаваць за яго грамадзка-палітычную дзейнасьць.
дг