• Беларускія прадпрыемствы павінны замежным кампаніям больш за 380 млн. $
  • 03.06.2011

Беларускія прадпрыемствы павінны замежным кампаніям больш за 380 млн. даляраў. За першыя чатыры месяцы бягучага году іх пратэрмінавая запазычанасьць павялічылася амаль на 30%, паведаміў Белстат.

Амаль палова запазачынасьці – гэта даўгі расейскім фірмам. Беларусь павінна ім 156 млн. даляраў. Даўгі перад расейцамі, дарэчы, павялічваліся найбольш імкліва: рост за студзень-сакавік склаў ажно 100%. Запазычанасьць перад краінамі з па-за СНД амаль не зьмянілася (0,2%) й напрыканцы сакавіка склала больш за 208 млн. даляраў.

Паводле Белстату, расейскія кампаніі павінны Беларусі больш, чым беларускія ім. Расейскі доўг перад беларускімі фірмамі склаў больш за 170 млн. даляраў. Агулам замежныя кампаніі павінныя беларускім амаль на 2% больш, чым беларускія ім.

дг