„Цягнік Ідэй” знаходзіцца ў Варшаве. Гэта аб’язная выстава, падрыхтаваная ўладамі Гамбурга. Яна прысьвячаецца пытаньням гарманічнага разьвіцьця горада й ахове ў ім навакольнага асяродзьдзя. Адзначым, што Гамбург мае поўнае права паказваць гэтую выставу, паколькі сёлета ён атрымаў тытул Эўрапейскага зялёнага горада-2011.
Выстава „Цягнік ідэй” працуе ў цэнтры Варшавы на пляцы Дэфіляд да 4-ага чэрвеня. Наведваньне бясплатнае. Гэта інтэрактыўная выстава. Наведвальнікі могуць зірнуць на горад з рознай пэрспэктывы: у набліжэньні вачамі аднаго чалавека, зь лякальнага, рэгіянальнага ці глябальнага ўзроўню.
„Цягнік ідэй” складаецца зь сямі кантэйнэраў. Кожны зь іх прысьвячаецца іншай сфэры жыцьця. Можна пазнаёміцца з Гамбургам з блізка - убачыць найважнейшыя праекты, за якія ён атрымаў тутул Зялёнага горада Эўропы.
Акрамя таго, можна пакруціць пэдалі ровара і ўбачыць на экране, як ажыцьцяўляецца буйнейшы ў Эўропе праект па разьвіцьці гарадзкой прасторы. Можна таксама параўнаць чысьціню буйнейшых эўрапейскіх рэк, а ў кантэйнэры, які імітуе эўрапейскі лес, можна паслухаць галасы жывёл. У іншым кантэйнэры можна даведацца, колькі CO2 выдзяляецца падчас падрыхтоўкі ежы на прыкладзе віртуальнай стравы.
Можна таксама атрымаць веды пра састарэлыя прынцыпы энэргетычнай палітыкі ды кліматычныя зьмены.
Выстава „Цягнік ідэй” павінна ўсьведаміць наведвальнікам, наколькі вялікі ўплыў людзі аказваюць на прыроду.
Гамбурскі „Цягнік” у дарозе ад красавіка да лістапада. На яго трасе - 18 эўрапейскіх гарадоў.
Ekologia.pl
Ці „гібрыдны аўтамабіль” сапраўды экалягічны?
Экалягічны аўтамабіль не павінен выкідваць шкодных рэчываў у атмасфэру, а яго вытворчасьць павінна абапірацца на натуральныя крыніцы энэргіі. Аніводзін гібрыд не выконвае гэтых умоваў, сьцьвярджаюць эколягі.
Клопат за навакольнае асяродзьдзе займае ўсё больш важнае месца ў стратэгіі аўтаканцэрнаў. І таму яны распрацоўваюць экалягічныя аўтамабілі. Зараз мяркуецца, што найменш стратаў для прыроды наносіць электрычны рухавік, аднак на гэты момант ён поўнасьцю не задавальняе спажыўцоў у пляне эксплуатацыі. Гаворка ідзе пра хуткасьць, аднаразовы рэсурс дальнасьці й інш.
Як пераходны варыянт канцэрны прапаноўваюць гібрыдныя аўтамабілі. У іх два рухавікі: электрычны і ўнутранага згараньня. Мэта гэтага вырашэньня – скарачэньне спажываньня паліва й выкідаў шкодных выхлапных газаў у атмасфэру.
Гібрыдная Toyota Prius ІІІ спальвае 3,3 літра паліва на 100 км - і гэта вельмі добры вынік.
Аднак апошняе дасягненьне Forda ставіць пад сумнеў сэнс існаваньня гібрыда. Ford Ekonetic з дызэльным рухавіком 1.6 і магутнасьцю 105 конскіх сіл спажывае ўсяго 3,5 літра на 100 км.
Калі такі вынік можа дасягнуць аўтамабіль з адным рухавіком, дык ці варта ставіць у яго другі электра-рухавік? - пытаюць экспэрты.
Гэта пры тым, што вытворчасьць акумулятараў для гібрыдных рухавікоў шкодная для навакольнага асяродзьдзя. Бо акумулятары вырабляюцца зь нікелю, які здабываюць у Канадзе. Адтуль марскім шляхам нікель пастаўляецца ў Кітай, дзе яго ўступна апрацоўваюць. Потым яго перавозяць у Японію, дзе вырабляюцца акумулятары й элемэнты аўтамабіляў. Гатовыя машыны суднамі перавозяцца ў ЗША й Эўропу, і такі працэс не застаецца абыякавым для прыроды.
Акумулятары для гібрыдных аўтамабіляў працуюць прыблізна 240 тыс. кілямэтраў, а звычайныя акумулятары - двойчы даўжэй. Акрамя гэтага, перапрацоўка нікелявых акумулятараў каштуе на многа даражэй чым стандартных.
Эколягі зьвяртаюць таксама ўвагу на тое, што на бэльгійскім аўтазаводзе, дзе вырабляецца Ford, выкарыстоўваюць сонечную й ветравую энэргію. Абаронцы навакольнага асяродзьдзя падкрэсьліваюць, што сапраўдны экалягічны аўтамабіль ня толькі не выкідае шкодных выхлапаў у атмасфэру, але й для яго вытворчасьці выкарыстоўваюцца натуральныя крыніцы энэргіі.
Ekologia.pl
Робат, які прыводзіцца ў рух з дапамогай мёртвых мух і камароў, стварылі навукоўцы Вялікабрытаніі.
Экабот – так называецца робат, поўнасьцю аўтаномная машына. У робата 48 паліўных зьвёнаў, у якіх знаходзяцца бактэрыі. Яны раскладаюць біямасу й вызваляюць вадарод, які й рухае Экаботам. Адзіным пабочным эфэктам зьяўляецца CO2. Робат настолькі „разумны”, што сам можа «зараджацца» біямасай. Стваральнікі машыны тлумачаць, што „палівам” могуць быць і мёртвыя мухі, і мыш, якая трапіць у пастку.
Меркаваньнем спэцыялістаў, Экаробат можа працаваць на заводах па ачыстцы вады. Да прыкладу, ён можа вылаўліваць шкодныя арганічныя рэчывы ды вырабляць зь іх электраэнэргію.
Gazeta.pl
яс