Судовы працэс над чальцом управы непрызнаванага СПБ й карэспандэнтам польскага выданьня „Gazeta Wyborcza” Анджэем Пачобутам пачнецца 14 чэрвеня ў Ленінскім судзе Горадні. Пра гэтата ягонага адваката Аляксандра Бірылава паінфармаваў у пісьмовай форме судзьдзя Віталь Леско, які займаецца справай журналіста.
Пачобут абвінавачваеца у паклёпе й зьнявазе Аляксандра Лукашэнкі, за што яму пагражае ад 2 да 4 гадоў пазбаўленьня свабоды. Амаль два месяцы ён знаходзіцца ў гарадзенскай турме.
кр