У вядомага беларускага блёгера Яўгена Ліпковіча ды яго жонкі падатковая інспэкцыя патрабуе падаць дэклярацыю аб даходах і маёмасьці за 2010 год. Сёньня Ліпковіч атрымаў ліст ад падаткавікоў. Блёгер гаворыць, што, канешне, падатковая інспэкцыя мае права патрабаваць дэклярацыю ў грамадзян, аднак гэтага ў яго ўстанова ніколі не дамагалася. У патрабаваньні Ліпковіч бачыць скрыты сэнс.
Я.Ліпковіч: Наколькі я чытаў у інтэрнэце, ад палітычных апазыцыйных палітыкаў, амаль усіх, пастаянна патрабуюць дэклярацыю аб даходах і маёмасьці. У мяне такое падазрэньне, што мяне запісалі ў нейкія апазыцыянеры, якім я ў прынцыпе не зьяўляюся й ніколі не зьяўляўся.
Яўген Ліпковіч вядомы перш за ўсё як блёгер – у “Жывым журнале” ён піша тэксты, у якіх раскрывае паталягічныя сытуацыі беларускай рэчаіснасьці. Ён таксама публічна спаліў кнігу “Тайна авальнага кабінэту” пралукашэнкаўскага пісьменьніка Мікалая Чаргінца. Ліпковіч лічыць кнігу парнаграфічнай. За быццам бы абразу Чаргінец падаў на Ліпковіча ў суд.
вс