У Беларусі зафіксаваны значны рост карупцыйных злачынстваў. За першыя чатыры месяцы гэтага году чыноўнікі скралі зь бюджэту на 7 мільярдаў рублёў больш, чым за аналягічны пэрыяд мінулага году.
Такім чынам за студзень – красавік 2011 году сьледчыя ўстанавілі страты ад карупцыйных злачынстваў на суму 17, 9 мільярдаў рублёў.Пры гэтым арыштавана маёмасьць карупцыйных чыноўнікаў на суму 15,6 мільярдаў рублёў, што ў 3 разы больш, чым у 2010 годзе.
У мінулым годзе Аляксандар Лукашэнка паставіў галоўнай задачай для сьледчага апарату МУС, пракуратуры й КДБ барацьбу з карупцыяй. Аднак, нягледзячы на дзейнасьць Закону „Аб барацьбе з карупцыяй”, загад кіраўніка дзяржавы й працу праваахоўных ворганаў, узровень карупцыі сярод чыноўнікаў павялічваецца.
кр/«Ежедневник»