Уладзімер Някляеў падае скаргу ў ААН па справе катаваньняў. Па словах экс- кандыдата ў прэзыдэнты нагодай для яе падачы сталі масавыя заявы удзельнікаў судовых працэсаў „ 19 сьнежня”, падчас якіх палітвязні заяўлялі пра катаваньні і парушэньні закону ў беларускіх турмах. У скарзе ў ААН будуць прыводзіцца факты катаваньняў і сабраныя сведчаньні. Уладзімер Някляеў сказаў Польскаму радыё, што людзі, якім цудам удалося „вырвацца з лапаў рэпрэсіўнай сыстэмы”, хоць былі ахвярамі альбо сьведкамі катаваньняў, баяцца даваць паказаньні. Прапануем вашай увазе размову з Уладзімерам Някляевым.
Нагадаем, што першым пра катаваньні заявіў экс-кандыдат у прэзыдэнты Алесь Міхалевіч. Пасьля ягоныя словы пацвердзілі іншыя арыштаваныя ўдзельнікі Плошчы, сярод іх Андрэй Санмнікаў.
Уладзімер Някляеў хоча запрасіць у Беларусь спэцдакладчыка ААН па катаваньнях. Ці ён прыедзе, будзе залежыць ад таго, якім чынам у ААН паставяцца да прадстаўленых фактаў.
KP