• БХК атрымаў другое папярэджаньне за год
  • 06.06.2011

Міністэрства юстыцыі вынесла другое ў гэтым годзе пісьмовае папярэджаньне Беларускаму Хэльсінкскаму камітэту. Падставай для яго сталі „парушэньні падатковага заканадаўства, якія маюць працяглы характар".

Першае ў гэтым годзе папярэджаньне было вынесена БХК 12 студзеня 2011 году пасьля таго, як праваабаронцы накіравалі спэцдакладчыку ААН па пытаньні аб незалежнасьці судзьдзяў і адвакатаў паведамленьне пра ціск уладаў на адвакатаў, у прыватнасьці тых, якія абараняюць удзельнікаў падзеяў 19 сьнежня.

12 сакавіка Вярхоўны суд адмовіў БХК у задавальненьні скаргі на папярэджаньне Міністарства юстыцыі.

Заканадаўства дазваляе ініцыяваць судовы працэс аб ліквідацыі грамадзкага аб'яднаньня пры наяўнасьці двух папярэджаньняў за год.

аз