Міністэрства аховы здароўя Беларусі прымае дадатковыя захады для недапушчэньня завозу й распаўсюджваньня на тэрыторыі краіны небясьпечных інфэкцыйных захворваньняў.
Меры выкліканыя разьвіцьцём эпідэмічнай сытуацыі па халеры ва Ўкраіне й інфэкцыі, выкліканай кішачнай палачкай у Нямеччыне.
У прыватнасьці, „уведзена забарона на транзыт сырой гародніны, вырошчванай у краінах Эўрапейскага Зьвязу, праз тэрыторыю Беларусі ў Расейскую Фэдэрацыю да асобнага распараджэньня”.
Таксама „ўзмоцнены санітарна-карантынны кантроль за пасажырамі, якія прыбываюць паветраным, чыгуначным і аўтамабільным транспартам з краін, небясьпечных па халеры, вострай кішачнай інфэкцыі”.
Інтэрфакс/аз