• Сустрэча зь Людмілай Аляксеевай
  • 07.06.2011

7 чэрвеня ў 17.00 у Менску адбудзецца сустрэча вядомай расейскай праваабаронцы Людмілы Міхайлаўны Аляксеевай з моладзьдзю на тэму „Праваабарончы рух: яго нараджэньне, сучаснасьць і будучыня”. Сустрэча пройдзе ў офісе Беларускага Хэльсінскага камітэта.

Людміла Міхайлаўна Аляксеева - стаяла ля вытокаў праваабарончага руху ў Савецкім Саюзе. Шмат гадоў Людміла Міхайлаўна ўзначальвае Маскоўскую Хэльсінкскую Групу (МХГ), найстарэйшую праваабарончую арганізацыю, створаную ў сярэдзіне 70-х гадоў . 

spring96.org/аз