• Суд над Пачобутам будзе закрыты
  • 07.06.2011

Судовы працэс над журналістам польскага выданьня “Gazeta Wyborcza” і актывістам СПБ Анджэем Пачобутам пройдзе ў закрытым рэжыме, - паведаміла жонка Пачобута, Аксана.

“Я сустракалася сёньня з Анджэем і ён мне сказаў, што суд будзе закрытым. Нібыта абласная пракуратура была зацікаўленая, каб паседжаньне прайшло менавіта так,” — распавяла спадарыня Пачобут.

Закрытым будзе толькі працэс, на прысуд зможа патрапіць кожны ахвотны. Пачатак паседжаньня — 14 чэрвеня, а 10-й гадзіне ў судзе Ленінскага раёна Гродна.

Нагадваем, што Анджэя Пачобута вінавацяць у абразе прэзыдэнта й паклёпе на яго. За гэта журналісту пагражае ад 2 да 4 год турмы. Амаль два месяцы ён знаходзіцца ў Гродзенскім СІЗА.

nn.by/аз