• З заўтрашняга дня цыгарэты падаражэюць на 30-60%
  • 07.06.2011

З 8 чэрвеня Міністэрства эканомікі Беларусі значна павышае розьнічныя цэны на цыгарэты, як айчыннай, так і імпартнай вытворчасьці.

Пры гэтым на большасць марак павышэньне цэнаў склала ад 30 да 60%. У той жа час на шэраг цыгарэт Гродзeнскай тытунёвай фабрыкі „Нёман” нізкай цэнавай катэгорыі цэны не зьмяніліся.

У прыватнасьці, цыгарэты „Уінстан” падаражэюць да 3 470 з 2490 рублёў, „Camel” да 4 550 ад 3200, „Mild Seven” да 5 430 ад 3550, „Dunhill” да 8000 з 5 тыс. рублёў.

afn.by/аз