Сябры праўладнага Беларускага саюза журналістаў не змаглі трапіць у Летуву на паседжаньне АБСЭ па бясьпецы журналістаў у рэгіёне. Сустрэча адбываецца ў Вільні ў рамках старшынства суседняй краіны ў АБСЭ, паведамляе БелТА.
Запрашэньне на сустрэчу сябры БСЖ атрымалі ад МЗС Летувы. Аднак у летувіскай амбасадзе ім адмовілі ў візах, матывуючы сваё рашэньне санкцыямі Эўразьвязу.
У самім БСЖ адмову ў выдачы візаў назвалі “боязьзю эўрапейцаў пачуць альтэрнатыўны пункт гледжаньня наконт падзей у Беларусі”. Там перакананыя, што кіраўніцтва ЭЗ хавае ад эўрапейскай грамадзкасьці факт уключэньня журналістаў у сьпіс неўязных.
дг