Зарэгістраванае беспрацоўе ў Беларусі зьменшылася ў параўнаньні зь мінулым годам на 0,2% да 0,7%, паведаміла Міністэрства працы й сацыяльнай абароны.
За месяц беспрацоўе павялічылася толькі ў Менску: з 0,3% да 0,5%. Ва ўісіх абласьцях рэспублікі заўважанае выключна зьмяншэньне беспрацоўя.
У Мінпрацы распавялі, што асаблівай напружанасьці на рынку працы не назіраецца, а сытуацыя, маўляў, кантралюецца. На 1 чэрвеня на ўліку было толькі 31 тыс. беспрацоўных.
На мінулым тыдні намесьнік міністра эканомікі Андрэй Тур заявіў, што дапамога па беспрацоўі ў краіне будзе павялічаная.
дг