Затрыманых падчас акцыі ў Менску “Стоп-бэнзін” суд Цэнтральнага раёна сталіцы прысудзіў да штрафаў. Удзельнікаў акцыі прызналі вінаватымі ў тым, што яны трымалі ў руках улёткі й выкрыквалі лёзунг "Ганьба".
Паводле беларускіх праваабаронцаў, Павал Грузьдзіловіч і Дзьмітры Кавалыгін аштрафаваныя на 700 тыс. рублёў, Алеся Макась, адзіная дзяўчына сярод затрыманых, на 525 тысяч.
Сьведкам на працэсе Кавалыгіна выступаў супрацоўнік міліцыі, які яго затрымліваў. Аднак падчас працэсу ён заявіў, што не пазнае падазраванага. Сам мужчына сьцьвярджае, што не парушыў закону, а хацеў толькі заступіцца за Алесю Макась, якую затрымалі за тое, што яна трымала ў руках аркуш А-4 з надпісам “Стоп-бэнзін”.
Падчас акцыі на праспэкце Незалежнасьці ў цэнтры Менска ў аўторак быў цалкам перакрыты для руху адзін бок транспартнай. Арганізатары пратэставалі супраць росту цэнаў на паліва й зьніжэньня ўзроўню даходаў.
дг