• Геаграфія пазыкаў Беларусі пашыраецца
  • 10.06.2011

Менск пазычыў яшчэ 1 млрд. даляраў, на гэты раз у Туркмэністана, паведамляюць расейскія СМІ. Такім чынам, агулам Менск бярэ крэдыт у памеры 4 млрд. даляраў, зь якіх 3 млрд. выдзяляе Антыкрызнысны фонд ЭўрАзЭС.

Як раней заявіў кіраўнік Адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі Ўладзімір Макей, краіна дамовілася яшчэ пра адзін крэдыт на 1 млрд. даляраў. Паводле яго словаў, Беларусь атрымае гэтыя сродкі зь іншай крыніцы, чым крэдыт ад ЭўрАзЭС. Пры гэтым Макей ня выявіў, хто згадзіўся пазычыць грошы. 

Паводле расейскіх дыпляматычных колаў, на якія спасылаюцца інфармацыйныя рэсурсы, грошы выдзяліць Туркмэністан. Гаворыцца, што менавіта прасіць грошы Лукашэнка лётаў у Ашхабад на пачатку чэрвеня.

вс