• Большасьць беларусаў не давярае ўладам
  • 10.06.2011

Большасць беларусаў ня верыць у афіцыйную вэрсію тэракту й лічыць улады вінаватымі ў валютным крызысе.
Пра гэта сьведчаць вынікі апытаньня, праведзенага Нацыянальным інстытутам сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў. Сацыялягічныя апытаньні прайшлі ў траўні, яшчэ перад афіцыйнай дэвальвацыяй рубля.
Такім чынам, каля 51% апытаных заявілі, што праблемы з валютай - вынік няправільнай эканамічнай палітыкі ўладаў.
За правядзеньне рынкавых рэформаў выказалася амаль 67% рэспандэнтаў - гэта рэкордна высокі паказчык за ўсе гады апытаньняў.
Акрамя таго, як выніка з дасьледаваньняў, зьнізіўся давер да ўладаў, прычым па ўсіх іншых напрамках. Гэтак, 54% беларусаў ня вераць у афіцыйную вэрсію тэракту ў менскім мэтро. Давяраюць афіцыйнай вэрсіі пра тэрарыста-адзіночку толькі 29% рэспандэнтаў.
28% апытаных лічаць асуджаных за падзеі 19 сьнежня зусім не вінаватымі, а 25% — вінаватымі, але нязначна.
Такім чынам, з апытаньняў інстытута вынікае, што ў 2011 годзе ў краіне фармуецца антылукашэнкаўская большасьць: больш за палову апытаных па розных тэмах трымаюцца пазыцый, крытычных да ўлады. І прыкладна 30–35% беларусаў па-ранейшаму ўладзе давяраюць. Нагадаю, апытаньне было праведзена да дэвальвацыі беларускага рубля.

nn/вс