• А.Класкоўскага адпраўляюць у Шклоў
  • 11.06.2011

Удзельнік мірнай акцыі пратэсту 19 сьнежня, былы міліцэйскі афіцэр Аляксандар Класкоўскі будзе адбываць пакараньне ў калёніі Шклова. Пакуль не вядома, ці ён трапіць у падразьдзяленьне для былых супрацоўнікаў міліцыі.
Вядома, што там таксама будзе сядзець экс-кандыдат у прэзыдэнты Мікалай Статкевіч. Класкоўскі будзе адпраўлены ў калёнію яшчэ да разгляда касацыйнай скаргі.
Класкоўскі прыгавораны да пяці гадоў зьняволеньня за ўдзел у акцыі пратэсту пасьля прэзыдэнцкіх выбараў. Ён, як і іншыя фігуранты справы, прызнаны міжнароднымі арганізацыямі палітвязьнем.

nn.by/вс