• Выпускныя вечары ў менскіх школах пройдуць пад узмоцненым кантролем міліцыі
  • 11.06.2011

Выпускныя вечары ў менскіх школах пройдуць пад узмоцненым кантролем міліцыі – паведамляе афіцыйнае інфармацыйнае агенцтва БелТА.

За кожным месцам, дзе праводзяцца выпускныя вечары, будуць замацаваныя мінімум два міліцыянты. Міліцыя будзе суправаджаць выпускнікоў па-за межамі месцаў, дзе праходзяць сьвяткаваньні – у тым ліку ля вадаёмаў і ў лесапаркавых зонах – перадае БелТА. 

У выпускны вечар з крамаў беларускай сталіцы зьнікнуць любыя алькагольныя напоі. Іх продаж адновіцца 12 чэрвеня а 8 гадзіне раніцы. Галоўнае ўпраўленьне ўнутраных справаў Менгарвыканкаму запрапанавала аб'явіць днем цьвярозасьці таксама й нядзелю – паведамляе дзяржаўнае інфармагенцтва.


БелТА / ап