• Крэмль адкажа санкцыямі на спробы абмежаваць дзейснасьць расейскіх СМІ
  • 11.06.2011

Абмежаваньні ў дачыненні да расейскіх журналістаў у Беларусі нэгатыўна паўплываюць на пытаньне выдзяленьня крэдыту Менску - заявіла агенцтву ИТАР-ТАСС крыніца ў Крамлі.

“На тэрыторыі Беларусі прынятыя чарговыя абмежавальныя меры ў дачыненні да расейскіх сродкаў масавай інфармацыі”,  - цытуе крыніцу агенцтва ИТАР-ТАСС. “Такое рашэнне беларускіх уладаў, безумоўна, як мы раней і папярэджвалі, ўскладніць крэдытаванне Беларусі з боку Расеі”, - заявілі ў Крамлі.


ИТАР-ТАСС