• Беларусь увяла абмежаваньні на вывыз бэнзіну
  • 11.06.2011

Беларусь увяла абмежаваньні на вываз бэнзіну – перадае агенцтва БелаПАН

Фізычная асоба, якая перасякае мяжу больш за адзін раз на 5 дзён,  будзе плаціць спэцыяльнае мыта за бэнзін, што знаходзіцца ў баку машыны. Гэта вынікае з пастановы Рады Міністраў № 753, якое увайшло ў сілу а 8 гадзіне раніцы ў суботу.

За паліва пры перасячэньні мяжы ня будуць плаціць дыпляматы, дзяржаўныя чыноўнікі, што знаходзяцца ў камандзіроўках, грамадзяне, што выяжджаюць на лячэньне, кіроўцы машынаў, якія ажыцьцяўляюць міжнародныя перавозкі пасажыраў.

Вывазное мыта на бэнзін складае 415,8 даляра за тону, на вадкае паліва - 215,8 даляраў за тону.

БелаПАН / ап