• Памёр выдатны палітолаг Віталь Сіліцкі
  • 11.06.2011

У суботу, 11 чэрвеня, памер 38-гадовы Віталь Сіліцкі. Ён больш за год змагаўся з ракам (ныркі).

Віталь Сіліцкі быў дырэктарам Беларускага інстытута стратэгічных дасьледаваньняў. Быў выдатным палітолагам з бліскучай адукацыяй і сусьветным рэнамэ.

Ён быў голасам незалежнай Беларусі, які гучаў з самых высокіх трыбун.
Як грамадзянін, ён быў бясконца адданы Беларусі й беларускасці.
Яго кнігі — ужо пасьмяротныя — рыхтуюць да друку “ARCHE” і “Беларускі калегіум”.

nn.by/аз