• “Валанцёры не аднаўляюць помнікі, яны іх ратуюць ад разбурэньня” (аўдыё)
  • Audio6.89 MB
  • 12.06.2011

Валанцёрства разьвітае па ўсёй Эўропе, у тым ліку датычнае помнікаў архітэктуры. Аднак калі ў большасьці краінаў гэта – такая сабе адукацыйная забава для моладзі, то ў Беларусі – сродак уратаваць ад разбурэньня помнік архітэктуры. 

На многіх беларускіх помніках гісторыі й архітэктуры вісяць шыльды, што яны ахоўваюцца дзяржаваю. На справе ж, мала таго, што аб’екты знаходзяцца ў руінах, дык яны яшчэ й працягваюць разбурацца на нашых вачах. Чыноўнікам няма справы й сродкаў да гэтага. У гэтай сытуацыі надзвычайную ролю адыгрываюць валанцёры – іхныя штогадовыя летнікі прыносяць істотны плён. Аб’екты калі не аднаўляюцца, дык, прынамсі, удаецца спыніць працэс іх далейшага разбурэньня. Пра валанцёрскі рух у Беларусі распавядае актыўны яго ўдзельнік і каардынатар Цімох Акудовіч, супрацоўнік Беларускага камітэту па помніках і мясьцінах. Цімох расказвае таксама пра пляны беларускіх валанцёраў на гэтае лета.

СЛУХАЙЦЕ ГУКАВЫ ФАЙЛ

Арцём Багданаў, Менск.