У пятніцу, 17 чэрвеня Аляксандар Лукашэнка дасьць плянавую прэс-канфэрэнцыю беларускім цэнтральным і рэгіянальным СМІ, - паведаміў першы намесьнік кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Аляксандар Радзькоў.
“Прэс-канфэрэнцыя прадугледжаная паўгадавым графікам працы прэзыдэнта. Мы прапаноўвалі адмяніць яе ці перанесьці на некаторы час з улікам той няпростай фінансава-эканамічнай сытуацыі, якую цяпер перажывае наша краіна. Аднак кіраўнік дзяржавы пакінуў гэтае мерапрыемства ў сваім працоўным графіку й настаўлены на адкрытую й шчырую размову з журналістамі”, — падкрэсьліў Радзькоў.
На сустрэчы з журналістамі, быццам бы, Лукашэнка адкажа на пытаньні, якія хвалююць грамадзян краіны.
БЕЛТА/аз