• “Славянскі базар” шукае спонсараў і скарачае фэстывальныя дні
  • 13.06.2011

Сёлета “Славянскаму базару” спаўняецца 20 гадоў. Беларускія арганізатары першапачаткова заплянавалі дадатковыя канцэрты выключна беларускіх выканаўцаў. Аднак ад гэтай ідэі давялося адмовіцца.

Прадстаўнікі іншых дзяржаваў перасталі б аказваць фінансавую падтрымку міжнароднаму форуму, а прыцягваць спонсарскія сродкі ў арганізацыю фэстывалю – надзвычай важна. Сёлетняя бюджэтнае фінансаваньне скарацілася”, – патлумачыў дырэктар фэстывалю Радзівон Бас.

Адзін з прыхільнікаў скарачэньня дзяржаўных выдаткаў на “Славянскі базар” – міністар культуры Павал Латушка. У сваіх інтэрвію ён неаднаразова падкрэсьліваў, што трэба мяняць падыход у фінансаваньні культуры й вучыцца прыцягваць спонсараў. Праўда, заканадаўча гэтая сыстэма пакуль не адладжаная.

кр/belsat