Беларусь і Эксімбанк Кітая падпісалі дамовы аб крэдытаваньні шэрагу праектаў на суму больш як 1 мільярд даляраў
У прыватнасьці, падпісанае пагадненьне аб прадастаўленьні пакупніцкага крэдыту на будаўніцтва завода па вытворчасьці сульфатнай беленай цэлюлёзы на базе Светлагорскага цэлюлёзна-картоннага камбінату. Сума крэдыту — 654 мільёны даляраў.
Таксама падпісанае пагадненьне аб фінансаваньні рэканструкцыі аўтамабільнай дарогі М-5/Е271 Менск-Гомель на ўчастку Жлобін — Гомель па параметрах першай катэгорыі. Сума крэдыту складзе 340 мільёнаў даляраў.
Заключанае таксама пагадненьне па праекце электрыфікацыі чыгуначнай лініі на ўчастках Гомель — Жлобін — Асіповічы й Жлобін — Калінкавічы на суму 64 мільёнаў даляраў.
БЕЛТА/аз