• Пачобута судзяць, Банцэра затрымалі, Арэхву ізалююць
  • 14.06.2011

Сёньня ў Ленінскім судзе Горадні праходзіць разгляд справы карэспандэнта польскага выданьня „Gazeta Wyborcza” Анджэя Пачобута. Паседжаньне суду мае закрыты характар. Справу вядзе судзьдзя Віталь Ляцко. Знаёмыя й калегі журналіста ды сябры СПБ сабраліся чакаць вынікаў каля будынка суда.

Нагадваем Пачобута абвінавацілі ў паклёпе й абразе кіраўніка Беларусі. Падставы пракуратура знайшла ў артыкулах у выданьні „Gazeta Wyborcza”, у блёгу Пачобута на сайце „Беларускі партызан”, а таксама ў адным з допісаў у LiveJournal.

За высунутыя журналісту абвінавачаньні пагражае 2-4 гадоў зьняволеньня.
 
Тым часам сёньня раніцой ля сваёй гарадзенскай кватэры быў затрыманы й дастаўлены ў міліцыю Ігар Банцар. У сваю чаргу ягоная жонка, кіраўніца СПБ Анжаліка Арэхва заблякаваная міліцыяй у доме сваіх знаёмых, куды яна прывезла дачку, каб пасьля паехаць на суд Пачобута.

аз