• Лукашэнка заяўляе, што не дапусціць у Беларусі ніякіх акцыяў пратэсту
  • 14.06.2011

Аляксандр Лукашэнка абяцае не дапусціць у Беларусі забастовак і несанкцыянаваных акцый. Пра гэта ён заявіў падчас наведваньня сельгаспрадпрыемства "Азярыцкі-Агра" Смалявіцкага раёна Менскай вобласьці.

"У нас "сьвядомыя" ў Менску ў сацыяльных сетках, інтэрнэце заклікаюць да забастовак. Я так буду глядзець, назіраць, а потым як шарахну — не пасьпеюць за мяжу перабегчы", — цытуе Лукашэнку дзяржаўнае агенцтва БелТА.

За апошні тыдзень у розных гарадах Беларусі прайшлі масавыя хваляванні ў сувязі з ростам цэн і эканамічнымі рашэньнямі ўраду.

У інтэрнэце працягваюць зьяўляцца заклікі да грамадзян удзельнічаць у розных мірных акцыях пратэсту

кр