• ЗША: санкцыі супраць беларускіх уладаў прадоўжаныя
  • 14.06.2011

ЗША падоўжылі на чарговы год уведзеныя ў 2006 годзе санкцыі супраць некаторых прадстаўнікоў уладаў Беларусі.

У лісьце, накіраваным амэрыкснакаму кангрэсу, прэзыдэнт ЗША Барак Абама напісаў, што з-за дзеяньняў улад Беларусі ў краіне спынілася разьвіцьцё дэмакратыі й прытрымліваньне правоў чалавека.

Дакумэнт забараняе беларускім чыноўнікам, а таксама чальцам іх сем'яў мець у ЗША ўласнасьць й праводзціь фінансавыя апэрацыі. Амэрыканскім кампаніям і прыватным асобам забаронена заключаць зьдзелкі зь фігурантамі сьпісу.

Тэрмін дзеяньня распараджэньня – 1 год. Прычым тэрмін дзеяньня санкцыяў прадаўжаецца ўжо пяты раз.

аз