Замежныя футбалісты пакідаюць беларускія каманды. Іх не задавальняюць ганарары ў беларускіх рублях. Першым кантакт зь беларускай камандай сарваў сэрбскі абаронца Няманя Цьвятковіч. Кіраўніцтва гарадзенкага „Нёмана” не затрымлівала гульца. Прычынай адыходу футбалістаў стаў эканамічны крызыс. Хаця спартоўцы зарабялі нядрэнна, каля $ 3000-5000, то ганарары атрымлівалі ў беларускіх рублях і ня ведалі, што зь імі рабіць, паколькі валюту набыць немагчыма, а захоўваць беларускія рублі няма сэнсу.
Кіраўніцтва футбольных клюбаў, а таксама чыноўнікі ня надта клапоцяцца аб вырашэньні гэтай праблемы. У сваю чаргу спартовыя камэнтатары згодныя ў тым, што спартоўцы прыехалі ў Беларусь зарабяць грошы й за ідэю яны гуляць ня будуць.
кр