Грамадзкі актывіст і журналіст Ігар Банцар пакараны адміністрацыйным арыштам на 5 сутак. Пра гэта паведаміў адвакат Уладзімер Кісялевіч. Судзьдзя Ленінскага раённага суду Стасюкевіч разглядала справу Банцара за зачыненымі дзвярыма. Актывіста затрымалі ўчора раніцай перад пачаткам суду над Анджэем Пачобутам.
кр