• Беларусы выйшлі на вуліцы
  • 16.06.2011

Падчас акцыі „Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку”, якая адбылася па ўсёй Беларусі, былі затрыманыя больш за 200 чалавек, у тым ліку таксама журналісты. На вуліцы беларускіх гарадоў выйшлі некалькі тысячаў чалавек.

Найбольш шматлюдная акцыя прайшла ў Менску, а таксама ў Берасьці, Віцебску, Гомелі, Горадні, Магілёве, Баранавічах, Барысаве, Воршы, Салігорску, Бабруйску, Мазыры, Маладэчне, Полацку, Слуцку, Вялейцы, Жодзіне, Лідзе й Кобрыне.

Большасьць затрыманых была адпушчаная, на іншых склалі пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэньні. Некаторыя з затрыманых былі зьбітыя супрацоўнікамі міліцыі.

Паводле ГУУС Менгарвыканкаму, у несанкцыянаванай акцыі ў Менску 15 чэрвеня ўзялі ўдзел каля 500 чалавек, 15 яе ўдзельнікаў былі дастаўленыя ў Цэнтральнае РУУС і затым адпушчаныя без складаньня адміністрацыйных пратаколаў.

spring’96.org/аз