З моманту ўвядзеньня новых правілаў перасячэньня мяжы ў Беларусі, рух праз граніцу значна зьменшыўся – заяўляюць польскія памежнікі. Грамадзяне Беларусі, якія перасякаюць мяжу, наракаюць, што іх пазбавілі самастойна, без падачкі дзяржавы, зарабляць грошы. Юрка Ляшчынскі накіраваўся на КПП “Баброўнікі-Бераставіца” ды паразмаўляў зь беларусамі, якія едуць – пакуль што едуць – у Польшчу. Рэпартаж у далучаным гукавым файле.