• Урад не адмаўляецца ад абяцаньняў давесьці зарплату да 1000 даляраў у 2015 годзе
  • 18.06.2011

Часовыя цяжкасьці не даюць падставаў да перагляду праграмы разьвіцьця Беларусі на пяцігодку. Так лічыць прэм’ер-міністар Беларусі Міхаіл Мясьніковіч.

“Праграма  разьвіцьця Беларусі на 2011-2015 гады – гэта база, каб напаўняць разьвіцьцё краіны гадавымі плянамі ды адпаведнымі праектамі. Я лічу, што няма падставаў пераглядаць праграму. Цяжкасьці, якія ёсьць на спажывецкім і валютным рынках – часовыя, і яны, безумоўна, будуць пераадоленыя”, – цытуе беларускага прэм'ера агенцтва БелТА.

Прыгадаем, што праграма разьвіцьця Беларусі на 2011-2015 гады прадугледжвала паніжэьне інфляцыі, забесьпячэньне устойлівасьці беларускага рубля, спрашчэньне падаткаў.  Урад абяцаў прыцягваць па 7 мільярдаў рублёў замежных інвэстыцыяў штогод і давесьці сярэднюю зарплату ў 2015 годзе да ўзроўню 1000 даляраў.

БелТА / БелаПАН / ап