• Дэфіцыт гандлёвага балянсу Беларусі за 4 месяцы склаў 3,7513 мільярды даляраў
  • 18.06.2011

За 4 месяцы бягучага году адмоўнае сальда ў зьнешнім гандлі Беларусі склала 3,7513 мільярды даляраў. Гэта амаль на паўтара мільярды больш, чым за адпаведны пэрыяд мінулага году. Такія дадзеныя нядаўна апублікаваў Белстат.

За студзень-красаваік гэтага году беларускі экспарт вырас ажно на 54% у параўнаньні з пачаткам 2010 году. Імпарт жа павялічыўся яшчэ больш – на 61% у параўнаньні з пачаткам мінулага году – інфармуе Нацыянальны статыстычны камітэт.

Прычынай вялікага дэфіцыту гандлёвага балянсу стаў імпарт энэрганосьбітаў, сыравіны, матэрыялаў і камплектуючых. Іх было закуплена на 11 мільярдаў даляраў – паведамляе агенцтва БелаПАН.

Белстат / БелаПАН / ап