• Жыхары Гомеля сабралі грошы на штраф удзельніку "маўклівай рэвалюцыі"
  • 18.06.2011

Гомельскія карыстальнікі сацыяльных сетак сабралі грошы на штраф затрыманаму ўдзельніку маўклівай акцыі пратэсту – паведамляе агенцтва БелаПАН.

Усяго за адзін вечар жыхары Гомеля сабралі цэлы заплечнік грошай, каб дапамагчы Руслану Усьціменку заплаціць 770 тысячаў рублёў штрафу. 22-гадовы студэнт-завочнік быў затрыманы ў мінулую сераду падчас акцыі “Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку”. Як паведамляе Радыё “Свабода”, хлопца забраў АМАП, калі ён проста стаяў у чарзе, каб купіць марозіва для сваіх сяброў.

Стаў вядомы лёс яшчэ аднаго затрыманага ў Гомелі маладога чалавека – супрацоўніка Міністэрства па надзвычайных сытуацыях. Выратавальніка звольнілі на наступны дзень пасьля акцыі – перадае БелаПАН. Яго затрымалі з-за таго, што ён уступіўся за дзяўчыну, якую груба штурхануў  спэцназавец. На наступны дзень начальства змусіла выратавальніка падпісаць заяву аб звальненьні “па ўласным жаданьні”.

БелаПАН / ап