• Дзяржаўны мытны камітэт вызначыў працэдуру дэкляраваньня паліва
  • 18.06.2011

Беларускія мытні атрымалі тлумачэньні зь Дзяржаўнага мытнага камітэту аб тым, як павінна ажыцьцяўляцца працэдура дэкляраваньня аўтамабільнага паліва.

Пакуль вызначана, што запоўніць дэклярацыю можа толькі асоба, на імя якой выдадзены тэхпашпарт аўтамабіля. Аднак усім мытням даручана правесьці маніторынг вывазу аўтамабільнага паліва ды ўнесьці свае прапановы аб мэтазгоднасьці абмежаваньня вывазу бэнзіну й дызпаліва ў адным і тым жа транспартным сродку пад кіраваньнем розных асобаў.

Нагадаем, выяжджаць на аўтамабілі за межы Беларусі з поўным бакам можна раз у пяць дзён. Калі нехта езьдзіць часцей, паліва ў баку павінна хапіць толькі на шлях да бліжэйшай аўтазапраўкі. Няспраўнасьць прыбора кантролю й іншыя махлярствы будуць разглядацца мытнікамі як поўны бак.

kp /"Народная Воля"