Полацак – адзiн са старажытных гарадоў на тэрыторыi Усходняй Эўропы. Упершыню згадваецца ў летапiсах пад 862 г. Ён быў заснаваны крывiчамi на месцы, якое належала балцкай днепра-дзьвiнскай культуры ў першай палове першага тысячагодзьдзя.
Геаграфiчнае знаходжаньне горада на беразе р. Палаты ў 500 м. ад яе ўпадзеньня ў Дзьвiну й дало назву гораду. У сярэднiм цячэньнi Дзьвiны ў VIII - IX стст. расьсялiлася заходняя галiна крывiчоў, якiя атрымалi назву "палачане".
Да канца X ст. у Полацку правiла самастойная дынастыя князёў. Першы, хто згадваецца ў летапiсе пад 980 г., быў полацкi князь Рагвалод: які "прыйшоў з-за мора". Ён загiнуў разам з жонкаю й сынам падчас паходу на Полацак наўгародзкага князя Уладзiмiра Сьвятаславiча. Дачка Рагвалода, Рагнеда, стала адной з жонак Уладзiмiра. 3 980 г. Полацак уваходзiць у склад дзяржавы Уладзiмiра - "iмперыi Рурыкавiчаў".
На пачатку XI ст. самастойная дынастыя полацкiх князёў дабiваецца незалежнага становiшча горада й зямлi. Пры Ўсяславе Брачыславiчу Полацак дасягнуў найвялiкшага палiтычнага росквiту й самастойнасцi. Пасьля сьмерцi гэтага князя Полацкая зямля была падзелена памiж яго сынамi й складалася зь некалькiх княстваў. Па-ранейшаму на зьнешнепалiтычнай арэне яна выступала як адзiная, але ўжо фэдэратыўная дзяржава.
У XII ст. у Полацкай зямлi актывiзуецца дзяржаўнае веча, якое набывае такi ўплыў, што нават генэалагiчная галiна Усяславiчаў ня можа прэтэндаваць на абсалютную палiтычную ўладу.
У пачатку XIII ст. Полацак уключаецца сумесна з лiвамi, латгаламi й эстамi ў актыўную барацьбу супраць крыжакоў, якiя ўварвалiся ў Прыбалтыку. Супрацiўленьне было зацятым i не заўсёды пасьпяховым. Пошук новых паплечнiкаў у барацьбе з крыжакамi прывёў да таго, што на Полацкiм троне зьявiлiся першыя лiтоўскiя князi. Гэта князi з роду Гедымiнавiчаў. Полацак уваходзiць у склад Вялiкага княства Лiтоўскага, Рускага й Жамойцкага.
Палiтычны саюз з Лiтвою садзейнiчаў усебаковаму ўмацаваньню Полацка й быў узаемавыгадным. У XIV-XVI стст. Полацак быў адным з самых буйных гарадоў Вялiкага княства Лiтоўскага. У "Хронiцы Польшчы" канцлера Яна Чарнiхоўскага ён названы замкам Белай Русi.
Шматлiкiя гандлёвыя дамоўныя граматы Полацка з Рыгаю, Смаленскам сьведчаць аб бурным разьвiцьцi вытворчых сiлаў i таварна-грашовых адносiн у горадзе, росьце яго зьнешнеэканамiчных сувязяў. У 1490 г. Полацак атрымаў Магдэбурскае права. Быў створаны магiстрат, да якога перайшлi адмiнiстрацыйныя функцыi кiраваньня.
Руска-Лiвонская вайна азнаменавала для горада пачатак яго паступовага заняпаду ў вынiку пастаянных ваенных спусташэньняў. У 1563 г. Полацак захоплены войскам Iвана Жахлівага й знаходзiцца пад уладай рускага цара да 1579 г., калi быў адваяваны беларуска-польскiмi войскам на чале з Стэфанам Баторыем.
Але карэннага паляпшэньня не адбылося. У часы Руска-Польскай вайны горад неаднаразова пераходзiў з рук у рукi. У вынiку гэтага ня толькi рэзка скарацiлася насельнiцтва горада, але й яго эканамiчны патэнцыял.
Застаючыся фармальна цэнтрам буйнога рэгiёна, фактычна Полацак перастаў выконваць важную ролю ў эканамiчным i палiтычным жыццi. Сведчаньнем таму можа служыць той факт, што ў час Паўночнай вайны швэдзкiя войскi нават не спрабавалi захапiць гэты некалi багаты й вядомы горад.
ак