Ва ўмовах фактычнага паралічу рынку наяўнай валюты ў Беларусі магчымасьць легальна купіць валюту за беларускія рублі падаюць летувіскія й латвійскія банкі.
У кругласуткавым абменным пункце банка "Цытадэль"на чыгуначным вакзале Вільні даляры можна прадаць за 5.930 і купіць за 6.400 рублёў.
У "Медыцынскім банку" на разьмешчаным побач аўтавакзале крос – курс складае 6.000-6.850 рублёў.
Гэтыя курсы прыкладна адпавядаюць катыроўкам беларускага "чорнага" наяўнага рынку й курсам пераліку кошту тавару прадпрымальнікамі.
Нашмат даражэй даляр у банках Латвіі. Днямі курс куплі наяўнага даляра ў банку "Норвік" складаў 4.709,5 рубля, продажу - 14.414,3. У гэтым банку 26 траўня быў зафіксаваны рэкордны курс продажу амэрыканскай валюты - 20.240 рублёў.
Афіцыйны курс даляра да беларускага рубля на сёньняшні дзень складае 4.985. Валюты ў абменных пунктах па-ранейшаму няма.
кр/БелаПАН