• У Берасьці ўсталяваны памятны знак ахвярам Галякосту
  • 20.06.2011

Мэмарыяльны знак усталяваны на могілках «Паўночныя», дзе ў лістападзе 2010 году ў брацкай магіле былі пахаваныя астанкі 350 берасьцейскіх габрэяў, забітых падчас вайны. Паводле ўспамінаў старажылаў, ахвярамі былі старыя, жанчыны й дзеці.
Удзельнікі мерапыремства ўсклалі вянкі й кветкі да помніка, ушанавалі памяць загінулых хвілінай маўчаньня.

Мэмарыяльны знак — гранітная стэла, якую вянчае мінора, з памятным надпісам на іўрыце, беларускай і ангельскай мовах. Эскіз помніка распрацаваны ў Менску, у творчай майстэрні пры Саюзе беларускіх габрэйскіх грамадзкіх аргаізацый і суполак. Сродкі на  выраб манумэнту выдзеліў ангельскі Фонд Лазарусаў.

кр/БелаПАН