• Мінінфарм: лісты чытачоў “Нашай Нівы” зьяўляюцца ціскам
  • 20.06.2011

Міністэрства інфармацыі не зьбіраецца пераглядаць сваю пазыцыю ў дачыненьні “Нашай Нівы” й “Народнай Волі”. Судовы перасьлед газэт працягнецца, заявіла намесьніца міністра інфармацыі Лілія Ананіч.

Паводле яе словаў, лісты чытачоў “Нашай Нівы” зьяўляюцца  ціскам у адрас ведамства, а самыя лісты падпісчыкаў у абарону ўлюбёнай газэты “пішуцца, як пад капірку”. Усялякія спробы схіліць міністэрства  адклікаць судовую позву ды шматлікія лісты ў абарону газэтаў – гэта  “беспэрспэктыўныя” спробы, - дадала чыноўніца.

Нагадаем, юрысты “Беларускай асацыяцыі журналістаў” лічаць, што калі справа аб закрыццьці “Нашай Нівы” й “Народный Волі” дойдзе да суда, лёс газэтаў фактычна будзе вырашаны.

кр/euroradio