Найбуйнейшую ў гэтым годзе партыю наркотыкаў (каля 105 кг гашышу й псіхатропных рэчываў) затрымалі ўчора ў пункце пропуску «Каменны Лог» смаргонскія памежнікі сумесна з супрацоўнікамі Ашмянскай мытні.
Грузавы аўтамабіль DAF, якім кіраваў грамадзянін Летувы, уязджаў у Беларусь. Падазрэньне пагранічнікаў выклікалі тры вялікія сумкі, знойдзеныя ў спальным адсеку кабіны.
Падчас мытнага агляду службовы сабака адрэагаваў на прысутнасць наркатычных рэчываў. Наяўнасць наркотыкаў пацьвердзіў і экспрэс-аналіз, зроблены мытнікамі. Акрамя таго, у машыне знайшлі невядомыя таблеткі сьветлага колеру.
Папярэдняя сума ацэнкі кантрабанды — 1 мільён даляраў.
nn.by/аз